Get Adobe Flash player

З вучнямі 7 класа 07.11.2019 настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Шапялюк Н.С. было праведена пазакласнае мерапрыемства – свята фразеалагізмаў, прыказак і прымавак “Сказаў як звязаў”.

Удзел у свяце прынялі дзве каманды: “Залацінкі” і “Дарадцы”. 

Камандам былі  прапанаваны розныя заданні: успомніць прыказкі і прымаўкі на тэмы “Гасціннасць”, “Сяброўства”, у якіх трапна і вобразна занатаваныя і прыметы беларускага побыту, і жыццёвая мудрасць, і сама душа народа.

Асабліва ўдзельнікам спадабаўся  ўдзел у аўкцыёне, дзе на “продаж” былі выстаўлены розныя словы, з якімі патрэбна назваць фразеалагізмы. Свой  артыстызм каманды паказалі ў конкурсе “Зразумей мяне”, у якім вучні павінны былі паказаць пантамімы па прапанаваных фразеалагізмах. З задавальненнем каманды прынялі ўдзел і ў іншых конкурсах: “Па адной літары”, “Хто больш?”, “Рассыпаныя фразеалагізмы”, “Рассыпаныя прыказкі” і інш.

Удзельнікі  мерапрыемства яшчэ раз пераканаліся ў тым, што прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы дапамагаюць чалавеку з найбольшай выразнасцю выказваць свае думкі, перакананні, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць.